Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
 
 
Комплекс з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь. Музейны комплекс ў самым цэнтры горада аб'ядноўвае палац шляхетных паноў Румянцавых і Паскевічаў, зімовы сад, капліцу-пахавальню, назіральную вежу і цудоўны парк. Гомельскі палац, які ўзвышаецца на беразе ракі, некалі належаў аднаму з фаварытаў Кацярыны II — графу Пятру Румянцаву-Задунайскаму. У XIX стагоддзі маёнтак купіў вядомы палкаводзец Іван Паскевіч, які сабраў тут багатую калекцыю твораў мастацтва і антыкварыяту. Апошняй уладальніцай рэзідэнцыі была княгіня Ірына Паскевіч — аўтар першага перакладу рамана Льва Талстога «Вайна і мiр» на французскую мову. Сёння ў палацавым музеі прадстаўлена больш за 150 тысяч арыгінальных экспанатаў. Сярод іх і абраз «Маці Божая Замілаванне» з фамільнай пахавальні Паскевічаў, выкананая ў 1887-1910 гадах знакамітай фірмай «Фаберже» у Пецярбургу і мазаічнай майстэрні Уладзіміра Фралова.
 
Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
 
 
Аб дзіўнай прыродзе Палесся складзена нямала былін і вершаў. Запаведная прырода з багатай фаўнай і залiўнымi дубровамі славіцца далёка за межамі краіны. У самым сэрцы беларускага Палесся, у міжрэччы Прыпяці, Ствігі і Убарці, знаходзіцца нацыянальны парк «Прыпяцкі». Яго адміністрацыйны цэнтр — у аграгарадку Ляскавічы. На запаведнай тэрыторыі ляжаць больш за 30 азёр, працякае некалькі невялікіх рэк. У парку водзяцца зубры і дзікі, ласі і алені, рысі і ваўкі, барсукі і бабры, а таксама 250 відаў птушак, сярод якіх – вялікія і малыя белыя чаплі, шэры журавель, пугач, змеяед, арлан-белахвост, вялікія і малыя падворлікі, балотная сава, лясны і балотны лунь і іншыя. Нацпарк «Прыпяцкі» — адзінае месца на зямлі, дзе захаваліся першабытныя залiўныя дубровы.
 
Юравічы
 
 
Самая старажытная ў Беларусі стаянка першабытных людзей, якой каля 25 тысяч гадоў, захавалася ў вёсцы Юравічы. Яшчэ ў 1929 годзе беларускія археолагі выявілі паселішча, а, дзякуючы наступным экспедыцыям, былі знойдзены астанкі 20 мамантаў, першабытнага быка і дзікага каня. Паблізу старажытнага жылля акруглай формы, пабудаванага з касцей, шкур і вялікіх камянёў у падставе, знайшлі пласціністыя нажы, скрабкі і крамянёвы кінжал. У 1970-х гадах археолагі адкрылі ў Юравічах яшчэ 5 паселішчаў, у тым ліку тры неалітычных, паселішча банцараўскай культуры і, галоўнае, рэшткі вялікага сярэднявечнага горада IX-X стагоддзяў. Памерамі ён не саступаў Полацку, але па невядомых прычынах знік і не згадваецца ў летапісах.
 
Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый
 
 
Цікавы рэгіён, які захоўвае гісторыю і культуру беларускіх традыцый стараверства. У веткаўскiм музеі «Веткі» сабраны старажытныя абразы, унікальныя мастацкія выданні, калекцыі рытуальных ручнікоў, народныя касцюмы і іншыя археалагічныя знаходкі.
 

⇒ Да стартавай старонцы раздзела

Версія для друку