Выдача пасведчання на вяртанне

Пры выдачы пасведчання на врятанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь, 

грамадзянам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстўляе наступныя дакументы:

  • заяву на выдачу пасведчання,
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць узросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом),
  • дакумент, выданы кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.


грамадзянам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:

  • заява на выдачу пасведчання,
  • пасведчанне аб нараджэнні — для непоўналетняга, які нарадзіўся за мяжой Рэспублікі Беларусь (легалізаванае і перакладзенае ва ўстаноўленым парадку);
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць узросту, памерам 40 х 50 ьь (адным лістом),
  • дакумент, выданы кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь альбо праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання),


Разгляданне заявы на выдачу пасведчання на вяртанне ажыццяўляецца на працягу 1 месяца з дня падачы заявы.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца на срок да 6 месяцаў – у залежнасці ад неабходнасці атрымання выяздных і транзітных віз.

Парадак аплаты консульскага сбора і патрабаванні, прад’яўляемыя к замежным дакументам, неабходна удакладняць у раздзеле “Консульская служба Пасольства”.

Законадаўства па пытанні выдачы пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь:

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 N 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 № 294 «Аб дакуменціраванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 ««Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;
  • Пастанова Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2010 
  • № 9 «Аб Аб зацверджэнні Інструкцыі па арганізацыі работы па выдачы, уліку, захаванню і знішчэнню пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь».