Консульскі ўлік

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь вядуць консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала жывуць або часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Консульскі улік грамадзян, якія стала жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь (сталы консульскі ўлік), з’яўляецца абавязковым і ажыццяўляецца ў адносінах да грамадзян, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага жыхарства за межамі Беларусі (пашпарт серыі РР).

падрабязней

Для пастаноўкі (зняцця) з сталага консульскага ўліку грамадзяне павінны звяртацца ў замежную ўстанову ў дзяржаве сталага жыхарства, а ў выпадку яе адсутнасці – у замежную ўстанову ў іншай бліжэйшай дзяржаве альбо ў галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў. 

Пры пастаноўцы на сталы консульскі ўлік грамадзяніна, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

заява;

пашпарт заяўніка;

адзін каляровы фотаздымак заяўніка, адпавядаючы яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, пацвярджаючы права на жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы;

документ, пацвярджаючы ўнясенне платы.

Пры пастаноўцы на сталы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:

заява;

пашпарт непаўналетняга;

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга; 

адзін каляровы фотаздымак непаўналетняга, адпавядаючы яго ўзросту, памерам  40 х 50 мм;

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, пацвярджаючы права на жыхарства непаўналетняга на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Максімальны тэрмін пастаноўкі на сталы консульскі ўлік:

у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце;

10 дзён з дня падачы заявы – пры звароце іншым спосабам. 

Пры зняцці з сталага консульскага ўліку грамадзяніна, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

заява;

пашпарт заяўніка.

Пры зняцці з сталага консульскага ўліку грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:

заява;

пашпарт непаўналетняга;

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.

Максімальны тэрмін зняцця з сталага консульскага ўліку:

у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце;

10 дзён з дня падачы заявы – пры звароце іншым спосабам. 

Зняцце з консульскага ўліку ажыццяўляецца бясплатна.

Парадак аплаты консульскага збора і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да замежных дакументаў, неабходна ўдакладняць у раздзеле «Консульская служба Пасольства».

 


Консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь (часовы консульскі ўлік), ажыццяўляецца па іх жаданні. Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік грамадзяне звяртаюцца ў замежную ўстанову ў дзяржаве часовага знаходжання.

падрабязней

Пры пастаноўцы на часовы консульскі ўлік грамадзяніна, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

заява;

пашпарт заяўніка;

адзін каляровы фотаздымак заяўніка, адпавядаючы яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, пацвярджаючы права на часовае знаходжанне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Пры пастаноўцы на часовы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:

заява;

пашпарт непаўналетняга;

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга; 

адзін каляровы фотаздымак непаўналетняга, адпавядаючы яго ўзросту, памерам             40 х 50 мм;

дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, пацвярджаючы права непаўналетняга на часовае знаходжанне на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Максімальны тэрмін пастаноўкі на часовы консульскі ўлік:

у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце;

10 дзён з дня падачы заявы – пры звароце іншым спосабам. 

Пастаноўка на часовы консульскі ўлік ажыццяўляецца на тэрмін часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, але не больш чым на 2 гады.

Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да замежных дакументаў, неабходна ўдакладняць у раздзеле «Консульская служба Пасольства».

Зняцце з часовага консульскага ўліку ажыццяўляецца аўтаматычна па заканчэнні яго тэрміну. 

 


Заканадаўства ў сферы консульскага ўліку:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2009 №49-З «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь и ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь»;

Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 N 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;

Пастанова Савета Міністраў Республики Беларусь от 25.02.2010 № 270 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення банка дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, якія стала жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь».