Выдача іншых даведак

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь  у сваёй дзейнасці таксама ажыццяўляюць выдачу іншых даведак па заявах зацікаўленых асоб.

Выдача іншых даведак ажыццяўляецца выключна пры адсутнасці супярэчнасцяў заканадаўству Рэспублікі Беларусь і дзяржавы знаходжання. Пры гэтым службовая асоба загранустановы павінна валодаць адпаведнай інфармацыяй беларускага кампетэнтнага органа для яе наступнага выкладу ў даведцы, якая выдаецца загранустановай.

Тэкст даведкі, прызначанай для дзеяння за межамі Рэспублікі Беларусь, можа складацца на беларускай, рускай мовах, на мове краіны знаходжання або на іншай замежнай мове, у выпадку валодання такой мовай службовай асобай загранустановы.

Падставай для выдачы такой даведкі могуць быць звесткі, якія ёсць на захоўванні ў загранустанове і (альбо) атрыманыя (выпатрабаваныя) загранустановай самастойна з кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь і (альбо) прадастаўленыя грамадзянамі ў выглядзе адпаведных афіцыйных дакументаў (даведак) беларускіх кампетэнтных органаў, а таксама нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Для дзеяння і выкарыстання выдадзенай даведкі на тэрыторыі замежнай дзяржавы неабходна ажыццявіць яе легалізацыю ў кампетэнтных органах гэтай дзяржавы, а таксама, пры неабходнасці, пераклад на патрабаваную мову ва ўстаноўленым парадку, калі іншае не вызначана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

Консульскі збор за выдачу іншых даведак складае 35 еўра.

Парадак выплаты консульскага збору неабходна ўдакладняць у раздзеле «Консульская служба Пасольства».

Для атрымання іншай даведкі ва установе неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

  • заява, складзеная ў адвольнай форме, з указаннем віду выпатрабаванага дакумента;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • афіцыйныя дакументы беларускіх кампетэнтных органаў, якія з'яўляюцца падставай для выдачы даведкі, пры іх наяўнасці;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.


Для атрымання даведкі аб наяўнасці (адсутнасці) звестак аб судзімасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці дадаткова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці) неабходна асабіста падаць наступныя дакументы:

  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.


Заканадаўства ў сферы консульскага ўліку:

  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2002 № 166-З «Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Агульная частка)»;
  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2009 № 71-З «Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка)».

Версія для друку