50 спраў, якія трэба зрабіць у Беларусі

На нашым сайце мы стварылі для вас унікальны гайд па самым яркім уражанням для падарожжа па Беларусі.

Гэтыя 50 сакрэтаў з душой абралі беларусы, каб кожны падарожнік мог бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай і павезці ў сваёй душы часцінку прыгожага беларускага краю.

Таму мы з радасцю кідаем вам выклік — колькі з 50 рэчаў у сваім наступным падарожжы па Беларусі паспееце зрабіць ВЫ?

♦ Паглядзець як сапраўдны ліхтаршчык запальвае агні на вуліцы Савецкай у Брэсце

♦ Пачуць голас сярэднявечча ў калідорах і вежах Мірскага замка

♦ Пазнаць Мону Лізу на фрэсцы «Гісторыя пажарнай службы Беларусі» на фасадзе пажарнай часткі ў Гродна

♦ Паспрабаваць вызначыць памеры зямнога шара, наведаўшы самы працяглы ў свеце помнік — геадэзічную Дугу Струвэ

♦ Наведаць сімвал савецкай эпохі — Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску

♦ Пацерці за палец чараўніка-астролага, які выконвае жаданні, у Магілёве на плошчы Зорак

♦ Зверыць час з найстарэйшымі дзеючым вежавым гадзіннiкам (XV ст.) у Еўропе, размешчанымі ў вежы св. Фр.Ксаверия ў Гродне

♦ Параўнаць копію статуі Хрыста ў Іўі з арыгіналам у Рыа-дэ-Жанейра

♦ Паскакаць праз вогнішча на Купалле і пусціць вянок з кветак па рацэ

♦ Даведацца пра старажытныя традыцыі, наведаўшы старадаўнюю беларускую сядзібу

♦ Навучыцца адрозніваць гук басэтлі ад віяланчэлі на вечарах «Класіка каля Ратушы» ў Мінску

♦ Сплесці вянок з васількоў

♦ Паспрабаваць саткаць ручнік у вёсцы Неглюбка Гомельскай вобласці

♦ Выспацца ў каюце плывучай гасцініцы ў Тураве

♦ Даведацца пра рэцэпт самага смачнага кактэйлю на самой тусовачнай вуліцы Мінска — Зыбіцкай

♦ Падняцца на вежу касцёла ў Гервятах і атрымаць асалоду ад краявідаў

♦ Вывучыць футбольныя крычалкі на матчы ў Барысаў-Арэне

♦ Акунуцца ў Бярэзіну побач з Барысавам, каб зразумець, што адчувалі салдаты войска Напалеона ў 1812-м годзе

♦ Здзейсніць сафары ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» і сфатаграфаваць лася

♦ Зазірнуць у дом-музей Тадэвуша Касцюшкі ў Косава — падарожніка і рэвалюцыянера, чыім імем названы 2 акругі ў ЗША і найвышэйшая кропка Аўстраліі

♦ Праверыць вестыбюлярны апарат у перавернутым доміку Элы ў Дукорскім маёнтку

♦ Купіць сувеніры з беларускім арнаментам

♦ Вывезці з сабой на радзіму вышыванку як кавалачак беларускай культуры

♦ Зрабіць фота з танкам на радзіме легендарнай гульні World of Tanks

♦ Паруліць паравозам ў Музеі чыгуначнай тэхнікі ў Брэсце

♦ Прайсціся цвярозым па алеі цвярозасці ў пасёлку Мосар Віцебскай вобласці

♦ Паглядзець на яйкі Фабержэ і іншыя экспанаты Музея выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў у Брэсце

♦ Злічыць вежы Косаўскага палаца

♦ Сабраць калекцыю фотаздымкаў на фоне графіці вуліцы Кастрычніцкай у Мінску

♦ Прымерыць болотоступы і, пройдзячы балота, сабраць журавіны і ўбачыць жураўлёў

♦ Пракаціцца на БелАЗе у Жодзіна

♦ Паўдзельнічаць у зборы ўраджаю бульбы

♦ Пакласці запіску пад камень жаданняў у Нясвіжскім парку і загадаць жаданне каля статуі Барбары

♦ Вымераць крокамі самы доўгі падвесны мост Беларусі ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці

♦ Сфатаграфавацца са скульптурай міфалагічнага героя — аднагаловага цмока ў Лепелі

♦ Знайсці Цэнтр Еўропы ў Полацку

♦ Сфатаграфавацца на фоне помніка унікальнай літары Ў у Полацку

♦ Успомніць гісторыю Старажытнай Русі ў адной з найстарэйшых цэркваў Беларусі — Барысаглебскай царквы ў Гродне

♦ Паслухаць беларускую фолк-музыку і наведаць музей архітэктуры і побыту пад адкрытым небам у вёсцы Азярцо на фолк-фэсце «Камяніца»

♦ Зрабіць фота саляных гор Салігорска на заходзе

♦ Выразаць на памяць традыцыйную выцінанку

♦ Паспрабаваць журавіны ў цукры

♦ Паспрабаваць беларускія традыцыйныя стравы з бульбы: дранікі, калдуны, бабка, бульбяныя запяканкі і іншыя

♦ Разгадаць загадку забойства Джона Ф. Кэнэдзі, зазірнуўшы ў вокны кватэры Лі Харві Освальда ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску

♦ Наведаць «Белавежскую пушчу» і сустрэцца з беларускім Дзедам Марозам

♦ Даведацца, што такое «гарачы лёд» на хакейным матчы Дынама

♦ Зразумець філасофію карцін сусветна вядомага мастака Шагала ў Віцебску

♦ Дакрануцца да савецкай эпосе ў Мемарыяльным музеі-майстэрні беларускага савецкага скульптара З.І. Азгура