Бабушкіна крынка

Сёння «Магілёўская малочная кампанія» Бабушкіна крынка"- самы буйны ў Беларусі вытворца малочнай прадукцыі: за суткі прадпрыемствы гэтага холдынга могуць перапрацаваць да 1700 тон малака.

Кампанія выпускае больш за 250 найменняў прадуктаў пад некалькімі гандлёвымі маркамі. Гэта малако і малочныя напоі, смятана і вяршкі, прадукты для дзіцячага харчавання, ёгурты, тварог і сыры, марожанае.

Прадукцыя «Бабушкінай крынкi» пастаўляецца ў больш чым 35 краін свету: Расею, Украіну, Казахстан, Кітай, Германію, Іран і інш.

 


► Назад

Версія для друку