Белшына

«Белшына» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў у шыннай галіне. Шырокі асартымент шын — больш за 300 тыпаразмераў — шыны для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад'ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машын. Падтрымлівае дзелавыя адносіны з больш чым 70-ю краінамі свету і адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Сучасны тэхнічны ўзровень абсталявання прадпрыемства, кваліфікаваны персанал, укараненне перадавых дасягненняў навукі і тэхнікі, высокая культура і арганізацыя вытворчасці гарантуюць высокую якасць выпускаемай прадукцыі.

Улічваючы патрабаванні рынку і найноўшыя дасягненні шыннай прамысловасці, спецыялісты тэхналагічных і канструктарскіх службаў прадпрыемства пастаянна працуюць над абнаўленнем і пашырэннем асартыменту выпускаемай прадукцыі, павышэннем яе якасці.

Дзякуючы надзейнасці, даўгавечнасці, камфартабельнасці беларускія шыны заваявалі высокую рэпутацыю як у айчынных, так і ў замежных спажыўцоў.


► Назад

Версія для друку