Беларуськалій

Прадпрыемства выступае адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і пастаўшчыкоў калійных угнаенняў. Завод быў заснаваны ў 1958 г. У той час на Палессі як раз прыступілі да распрацоўкі Старобінскага радовішча. Недалёка ад яго і быў пабудаваны беларускі горад шахцёраў — Салігорск, у якім размяшчаецца адзіны спелярый у СНД.

ААТ «Беларуськалій» вырабляе прадукцыю, якая адказвае самым высокім патрабаванням і адзначаецца прэстыжнымі міжнароднымі ўзнагародамі. Гэтыя факты дазваляюць прадпрыемству паспяхова канкураваць з замежнымі вытворцамі і экспартаваць сваю прадукцыю ў больш чым за 130 краін свету.

ААТ «Беларуськалій» у цяперашні час ажыццяўляе маштабныя інвестыцыйныя праекты — будаўніцтва Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната і Дарасінскага рудніка.

Не, гэта не Марс, а ваколіцы Салігорска — так званыя салігорскія тэрыконы. Яны ўтварыліся ў выніку выпрацоўкі Старобінскага радовішча — аднаго з найбуйнейшых крыніц калійнай солі.


► Назад

Версія для друку