Консульскі ўлік
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь вядуць консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала жывуць або часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
Для пастаноўкі на консульскі ўлік грамадзяне павінны звярнуцца ў замежную ўстанову ў дзяржаве сталага жыхарства або часовага знаходжання, а ў выпадку яе адсутнасці – у замежную ўстанову ў іншай бліжэйшай дзяржаве.
Консульскі улік грамадзян, якія стала жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь (сталы консульскі ўлік), з’яўляецца абавязковым і ажыццяўляецца ў адносінах да грамадзян, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь.
падрабязней
Пры пастаноўцы на сталы консульскі ўлік грамадзяніна, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:
- заява (з каляровай фатаграфіяй, якая адпавядае ўзросту заяўніка, памерам 40 х 50 мм);
- пашпарт альбо ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт, а ў выпадку адсутнасці — пасведчанне аб нараджэнні;
- дакумент, які выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы і пацвярдае права на жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы;
- документ, пацвярджаючы ўнясенне платы.
Пры пастаноўцы на сталы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:
- заява (з каляровай фатаграфіяй непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм);
- дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- пашпарт альбо ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт непаўналетняга;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
- дакумент, які выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы і пацвярдае права на жыхарства непаўналетняга на тэрыторыі гэтай замежнай дзяржавы.
Пастаноўка на пастаянны консульскі ўлік ажыццяўляецца:
- у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце;
- 10 дзён з дня падачы заявы – пры звароце іншым спосабам.
Кошт пастаноўкі на консульскі ўлік складае 10 эўра. Для непаўналетніх, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, — бясплатна.
Парадак аплаты консульскага збора і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да замежных дакументаў, неабходна ўдакладняць у раздзеле «Консульская служба Пасольства».
Зняцце з пастаяннага консульскага ўліку ажыццяўляецца толькі падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь у выпадку вяртання грамадзяніна на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь.
Консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь (часовы консульскі ўлік), ажыццяўляецца па іх жаданні. На часовы консульскі ўлік прымаюцца грамадзяне, якія зарэгістраваны па месцы жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але часова знаходзяцца за яе межамі.
падрабязней
Пры пастаноўцы на часовы консульскі ўлік грамадзяніна, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:
- заява (з каляровай фатаграфіяй, якая адпавядае ўзросту заяўніка, памерам 40 х 50 мм);
- пашпарт альбо ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт;
- дакумент, які выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы і пацвярдае права на жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі гэтай замежнай дзяржавы.
Пры пастаноўцы на часовы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:
- заява (з каляровай фатаграфіяй непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм);
- пашпарт альбо ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт непаўналетняга;
- дакумент, які выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы і пацвярдае права на жыхарства непаўналетняга на тэрыторыі гэтай замежнай дзяржавы.
Пастаноўка на часовы консульскі ўлік ажыццяўляецца:
- у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце;
- 10 дзён з дня падачы заявы – пры звароце іншым спосабам.
Пастаноўка на часовы консульскі ўлік ажыццяўляецца на тэрмін да 2 гадоў, але не больш за тэрмін часовага знаходжання грамадзяніна ў замежнай дзяржаве.
Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да замежных дакументаў, неабходна ўдакладняць у раздзеле «Консульская служба Пасольства».
Зняцце з часовага консульскага ўліку ажыццяўляецца аўтаматычна па заканчэнні яго тэрміну.
Заканадаўства ў сферы консульскага ўліку:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2009 №49-З «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь и ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь»;
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 N 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;
- Пастанова Савета Міністраў Республики Беларусь от 25.02.2010 № 270 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення банка дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, якія стала жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь».