Кароткатэрміновая віза (тып С)
Дакументамі візавай падтрымкі для выдачы кароткатэрміновай уязной візы з’яўляюцца:
♦ для дзелавой паездкі:
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай;
зварот замежнай нацыянальнай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў або адпаведнага органа аб выдачы візы, які ўтрымлівае звесткі пра іншаземца і запытаную візу, або дакументы, якія пацвярджаюць выкананне перавозак, – для выдачы ўязной візы члену экіпажа аўтатранспартнага сродку, які ажыццяўляе міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў або грузаў;
зварот замежнай нацыянальнай арганізацыі чыгуначнага транспарту або чыгуначнай арганізацыі (кампаніі), які ўтрымлівае звесткі пра іншаземца і запытаную візу, – для выдачы ўязной візы члену паязной, рэфрыжэратарнай або лакаматыўнай брыгады;
дакументы на аказанне паслуг у галіне пахавальных спраў і дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць дастаўкі труны з целам (рэшткамі) памерлага, урны з прахам памерлага, – для выдачы ўязной візы супрацоўнікам спецыялізаванай арганізацыі, якая аказвае рытуальныя паслугі па дастаўцы ў Рэспубліку Беларусь труны з целам (рэшткамі) памерлага, урны з прахам памерлага;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы ўязной візы кіраўніку або супрацоўніку прадстаўніцтваў гэтай замежнай арганізацыі ў трэціх краінах або заснавальніку, кіраўніку або супрацаўніку замежнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла такое прадстаўніцтва, а таксама іншаземцу, камандзіраванаму для працы ў такім прадстаўніцтве на тэрмін, які не перавышае два месяцы;
зварот (вербальная нота) дыпламатычнага прадстаўніцтва ці консульскай установы замежнай дзяржавы, прадстаўніцтва або органа міжнароднай арганізацыі ці міждзяржаўнага ўтварэння ў Рэспубліцы Беларусь, які змяшчае звесткі пра іншаземца і запытаную візу, – для выдачы ўязной візы іншаземцу, за якім Рэспубліка Беларусь не прызнае дыпламатычны ці службовы статус і які накіроўваецца ў Рэспубліку Беларусь для правядзення прац, аказання паслуг у такім дыпламатычным прадстаўніцтве ці консульскай установе замежнай дзяржавы, прадстаўніцтве або органе міжнароднай арганізацыі ці міждзяржаўнага ўтварэння.
♦ для ўдзелу ў спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных імпрэзах і стажыроўках:
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай;
зварот (вербальная нота) дыпламатычнага прадстаўніцтва ці консульскай установы замежнай дзяржавы, прадстаўніцтва або органа міжнароднай арганізацыі ці міждзяржаўнага ўтварэння ў Рэспубліцы Беларусь, які змяшчае звесткі пра іншаземца і запытаную візу, – для выдачы ўязной візы ўдзельніку імпрэзы, арганізаванай такім дыпламатычным прадстаўніцтвам ці консульскай установай замежнай дзяржавы, прадстаўніцтвам або органам міжнароднай арганізацыі ці міждзяржаўнага ўтварэння;
♦ у выпадку рэалізацыі гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўлення замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыі аздараўлення дзяцей, выканання працы на бязвыплатных падставах:
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускай гуманітарнай арганізацыяй, узгодненае з Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або з іншымі упаўнаважанымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі. Узгадненне робіцца ў форме ліста Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь або грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь;
♦ для падтрымання рэлігійных сувязяў:
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае рэлігійным аб’яднанням, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Узгадненне робіцца ў форме ліста Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў або грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў;
♦ у выпадку журналісцкай дзейнасці:
паведамленне аб часовай акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі;
♦ для паездкі па прыватных справах:
запрашэнне, аформленае падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі або інфармацыя ў замежустанове або УПУІ ГКУ МЗС Рэспублікі Беларусь аб выдачы падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі дакумента аб запрашэнні іншаземца ў Рэспубліку Беларусь;
дакумент аб смерці або цяжкім захворванні асобы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – для выдачы ўязной візы іншаземцу і яго блізкім сваякам, у якога або мужа (жонкі) якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цяжка захварэў або памёр блізкі сваяк або муж (жонка);
судовая позва;
дакумент, які пацвярджае права ўласнасці / долі ў праве на ўласнасць на жылое памяшканне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – для выдачы ўязной візы ўладальніку жылога памяшкання і (або) членам яго сям’і;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, або дагавор аб аказанні платных медыцынскіх паслуг, заключаны ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для выдачы візы асобе, якая мае патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для выдачы ўязной візы іншаземцу, які суправаджае іншаземца, які мае патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай або прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы ўязной візы члену сям’і іншаземца, які суправаджае іншаземца, які накіроўваецца ў Рэспубліку Беларусь з мэтай ажыццяўлення дзелавой паездкі, для удзелу ў спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных імпрэзах і стажыроўках, на працу;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае адукацыйнай установай, – для выдачы ўязной візы законнаму прадстаўніку іншаземца, які суправаджае іншаземца, які накіроўваецца ў Рэспубліку Беларусь з мэтай ўдзелу ў конкурсных іспытах і / або залічэння ў адукацыйную установу ў Рэспубліцы Беларусь;
дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва або шлюбныя адносіны з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб змяненні імя і іншае), – для выдачы ўязной візы члену сям’і або блізкаму сваяку грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
дакумент, які пацвярджае факт нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або прыналежнасці да беларускай нацыянальнасці, – для выдачы ўязной візы іншаземцу, які нарадзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або з’яўляецца беларусам па нацыянальнасці;
заява грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, подпіс якога засведчаны службовай асобай замежнай установы Рэспублікі Беларусь, упаўнаважанай на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, – па рашэнні консульскай службовай асобы;
дазвол на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь – для выдачы ўязной візы тэрмінам знаходжання не больш за 30 сутак, але не больш за тэрмін дзеяння дазволу на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь іншаземца, які не атрымаў да выезду з Рэспублікі Беларусь у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі выязную-уязную візу;
інфармацыя ў замежустанове ці УПУІ ГКУ МЗС аб наяўнасці ў іншаземца дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы ўязной візы тэрмінам знаходжання не больш за 30 сутак іншаземцу, у якога адсутнічае сапраўдны дазвол на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, біяметрычны дазвол на жыхарства;
арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў па форме, вызначанай Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, або інфармацыя Беларускага Грамадства Чырвонага Крыжа ці іншай арганізацыі, што ўваходзіць у структуру Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, аб захаванасці месца пахавання – для выдачы ўязной візы іншаземнцу, у якога або ў мужа (мужы) якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны блізкі сваяк ці муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (мужу) такога іншаземца па прад’яўленні дакумента, што пацвярджае блізкае сваяцтва, шлюбныя адносіны або факт усынаўлення (удачарэння). Названы дакумент, паданы ў якасці дакумента візавай падтрымкі, павінен быць выдадзены цягам пяці апошніх гадоў;
зварот (вербальная нота) дыпламатычнага прадстаўніцтва ці консульскай установы замежнай дзяржавы, прадстаўніцтва або органа міжнароднай арганізацыі ці міждзяржаўнага ўтварэння ў Рэспубліцы Беларусь, які змяшчае звесткі пра іншаземца, запытаную візу і асобу, якая запрашае, – для выдачы ўязной візы іншаземцу, які накіроўваецца ў Рэспубліку Беларусь у якасці госця акрэдытаванага ў службе дзяржаўнага пратакола МЗС кіраўніка або супрацоўніка такога дыпламатычнага прадстаўніцтва ці консульскай установы замежнай дзяржавы, прадстаўніцтва або органа міжнароднай арганізацыі ці міждзяржаўнага ўтварэння;
♦ на працу:
засведчаная натарыусам копія спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь;
атрыманая замежустановай Рэспублікі Беларусь ці УПІ ГКУ МЗС інфармацыя аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь;
дазвол на адкрыццё прадстаўнцтва ці яго засведчаная натарыусам копія (для выдачы ўязной візы кіраўніку прадстаўніцтва замежнай арганізацыі);
♦ з мэтай турызму:
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускім суб’ектам турыстычнай дзейнасці;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыяй;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае суб’ектам аграэкатурызму;
білет на культурнае (спартыўнае) мерапрыемства – для выдачы аднаразовай візы срокам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да двух сутак, – па рашэнню консульскай службовай асобы;
пацвярджэнне броні ў калектыўных і індывідуальных сродках размяшчэння, за выключэннем грамадзян дзяржаў, небяспечных у міграцыйных адносінах;
Кароткатэрміновая ўязная віза з мэтай турызму можа быць аднаразовай або двухразовай і выдаецца на тэрмін, пазначаны ў дакуменце візавай падтрымкі, але не больш чым на 30 сутак;
♦ на вучобу [?]
запрашэнне на навучанне, аформленае адукацыйнай установай, арганізацыяй, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы для асоб, якія скончылі ВНУ, іншай арганізацыяй і індывідуальным прадпрымальнікам, якім, у адпаведнасці з заканадаўствам, нададзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, узгодненае з падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, або інфармацыя аб узгадненні падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі запрашэння на навучанне, якая паступіла ў замежную ўстанову ці УПУІ ГКУ МЗС.
Кароткатэрминовая ўязная віза на вучобу можа быць аднаразовай або двухразовай і выдаецца на тэрмін, пазначаны ў дакуменце візавай падтрымкі, але не болей за 30 дзён;
♦ на сталае пражыванне:
рашэнне органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб выдачы іншаземцу дазволу на сталае пражыванне.
У асобных выпадках кароткатэрміновая ўязная віза можа быць выдадзена таксама пры наяўнасці іншых падстаў або іншых дакументаў візавай падтрымкі.