Транзітная віза (тып В)
Дакументам візавай падтрымкі для выдачы транзітнай візы з’яўляецца віза краіны, у якую іншаземец накіроўваецца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Калі віза у гэту краіну не патрабуецца, прымаюцца пад увагу іншыя падставы для атрымання транзітнай візы, у тым ліку квіткі на чыгуначны, авіяцыйны, аўтамабільны транспарт або пацвярджэнне іх браніравання.