МПЗ растлумачыла, у якіх выпадках фізічным асобам трэба плаціць падатак з даходаў ад продажу грыбоў і ягад

"Не абкладаюцца падаходным падаткам даходы фізічных асоб, атрыманыя імі ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, што вырашчана і выгадавана імі на зямельным участку на тэрыторыі Беларусі, а таксама лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі", - адзначылі ў МПЗ.