Сорак першы завешчана памятаць: экспазіцыя падзей пачатку вайны адкрылася ў Мінску

Выстава прысвечана памяці ўсіх, хто ўступіў у першы, а для многіх і апошні бой. Памяці тых людзей, якія як маглі стрымлівалі ашаламляльны націск ворага, якія загінулі, трапілі ў палон або да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак.