Пералік адміністрацыйных працэдур будзе скарочаны і пераведзены на адзіную электронную пляцоўку

На нарадзе абмяркоўваўся праект указа Прэзідэнта, якім удасканальваецца пералік адміністрацыйных працэдур. Падрыхтоўку гэтага дакумента міністр назваў першым крокам да будучай вялікай работы па пераглядзе адміністрацыйных працэдур і іх пераводзе ў электронную прастору.