Музейную экспазіцыю адкрылі ў адноўленым сядзібным доме Напалеона Орды

Сядзібны дом ва ўрочышчы Чырвоны Двор пачалі аднаўляць у 2009 годзе. З-за недахопу фінансавання будоўля прыпынялася. У 2019 годзе дзякуючы гранту фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва ўдалося завяршыць будаўніча-мантажныя работы.