На "Гродна Азоце" расказалі пра планы па мадэрнізацыі вытворчасці

У час нарады намеснік галоўнага інжынера па вытворчасці Віктар Міхневіч далажыў аб выкананні карты мадэрнізацыі дзеючай вытворчасці, што ўключае рэканструкцыю цэха "Аміяк-4". Яна прадугледжвае на першым этапе павелічэнне магутнасці вытворчасці да 1,75 тыс.т за суткі.