Футбалісты "Тарпеда-БелАЗа" сталі першымі паўфіналістамі Кубка Беларусі

У чвэрцьфінальным матчы ў адказ падапечныя Юрыя Пунтуса згулялі ўнічыю з прадстаўніком другога дывізіёна нацыянальнага першынства дзяржынскім "Арсеналам" - 0:0. У першым паядынку ў Жодзіне тарпедаўцы атрымалі вялікую перамогу - 3:0.