ММЗ: у 2021 годзе на заводзе не зафіксавана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму

Была праведзена вялікая работа з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, асабліва цэхаў, пастаянна праходзілі рэйды спецыялістаў ААП, ажыццяўляўся строгі кантроль за правільным функцыянаваннем абсталявання, прымяненнем супрацоўнікамі спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны.