МЗС Беларусі адрэагавала на заяву літоўскага боку аб магчымай акрэдытацыі пасла ЗША Фішэр у Літве

"Мы, шчыра кажучы, на гэты конт не маем ніякай афіцыйнай інфармацыі, а заявы розных літоўскіх асоб апошнім часам настолькі шматлікія і супярэчлівыя, што абапірацца на іх неяк несур'ёзна. Будзе больш яснасці - можна будзе гаварыць больш прадметна", - заявілі ў знешнепалітычным ведамстве журналістам.