Зась наведае вучэнні АДКБ паблізу таджыкска-афганскай граніцы

Станіслаў Зась будзе назіраць за дзеяннямі войскаў і спецпадраздзяленняў, якія адпрацуюць правядзенне сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту, звязанага са спробамі пранікнення на тэрыторыю дзяржавы - члена АДКБ баевікоў міжнародных тэрарыстычных арганізацый.