Дзень Саюзнай дзяржавы для дзяцей кадэцкай змены з Беларусі і Расіі прайшоў у "Зубраняці"

У змене на гэты раз прымаюць удзел 42 дэлегацыі навучэнцаў (503 чалавекі) з 20 рэгіёнаў Расіі і ўсіх абласцей Беларусі і горада Мінска (у складзе кожнай дэлегацыі 12 навучэнцаў і адзін кіраўнік дэлегацыі з ліку педагагічных работнікаў). Агульная колькасць удзельнікаў змены - 545 чалавек.