Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лютага

Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 10 капеек павышае цэны на цыгарэты NZ, Queen, Matrix BLUE, portal, "МИНСК", MINSK CITY MS, MINSK CAPITAL MS, "Прэм'ер", "ФЭСТ", CREDO, Minsk city, Minsk capital. Цыгарэты "МАГНАТ" падаражэюць на 12 капеек, Minsk city QS, Minsk capital QS - на 8 капеек.