Трэнерскі штаб біятлоннай зборнай Беларусі вызначыўся са складам на другі этап КС у Эстэрсундзе

Другі этап Кубка свету па біятлоне, як і стартавы, прыме Эстэрсунд (Швецыя). Яго правядзенне намечана на 2-5 снежня. У праграме спаборніцтваў спрынтарскія гонкі, эстафеты і гонкі праследавання сярод мужчын і жанчын.