Зборная Кітая захоўвае лідарства ў медальным заліку такійскай Алімпіяды

Сёння атлеты Кітая выйгралі 5 залатых і па 3 сярэбраныя і бронзавыя медалі. Цяпер у іх 62 узнагароды (29, 17, 16). На другой пазіцыі каманда ЗША - 64 (22, 25, 17), трэцяе месца займае зборная Японіі - 33 (17, 6, 10).