Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча з Паслом Саудаўскай Аравіі

12 мая 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Саудаўская Аравія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Абдулрахманом Сулейманам аль-Ахмадам.