Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Бяскостага з Генеральным дырэктарам Агенцтва транспарту і камунікацый пры Кабінеце Міністраў Туркменістана

16 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Генеральным дырэктарам Агенцтва транспарту і камунікацый пры Кабінеце Міністраў Туркменістана, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Маметханам Чакыевым.