Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча ў Егіпет

22 верасня 2021 г. у г.Каіры адбыўся шосты раўнд беларуска-егіпецкіх палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Егіпта з удзелам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча і намесніка Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет па справах Еўропы Бадра Абдэлаці.