Аб сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі Пасла Беларусі А.Сідарука з Міністрам сельскай гаспадаркі, водных рэсурсаў і зямельнай рэформы Намібіі

18 чэрвеня 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Намібія (па сумяшчальніцтве) Аляксандра Сідарука з Міністрам сельскай гаспадаркі, водных рэсурсаў і зямельнай рэформы Намібіі Кале Шлетвайнам.