Разгляд заявы аб аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь


Пры разглядзе заявы аб аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

  • заява;
  • пашпарт;
  • адна каляровая фатаграфія заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 x 50 мм;
  • дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў дзяржаве знаходжання;
  • згоду законнага прадстаўніка непаўналетняга на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта, натарыяльна засведчаную
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.


Пры разглядзе заявы аб аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе наступныя дакументы:

  • заява;
  • пашпарт непаўналетняга;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • адну каляровую фатаграфію непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 x 50 мм;
  • дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання непаўналетняга ў дзяржаве знаходжання
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
     

Версія для друку