Выдача (абмен) пашпартоў, падаўжэнне тэрміну іх дзеяння

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць наступныя дзеянні:

►Выдача пашпарта для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь.

►Абмен пашпарта для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь

►Абмен пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь

►Разгляд заявы аб аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь

Выдача (абмен) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на працягу 1 месяца з дня падачы заявы (без уліку часу на дастаўку дакументаў дыпламатычнай поштай).

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь выдаецца на тэрмін:

  • 5 гадоў — для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 13-гадовага ўзросту, але не звыш дасягнення 14-гадовага ўзросту;
  • 10 гадоў — для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 13-гадовага ўзросту, але не звыш дасягнення 64-гадовага ўзросту;
  • да дасягнення 100 -, 125-гадовага ўзросту — для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі адпаведна 64 -, 99-гадовага ўзросту.


Разгляд заявы аб аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на працягу 1 месяца з дня падачы заявы.

Аднаразовае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на тэрмін да 2 гадоў з дня заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.

Парадак выплаты консульскага збору і патрабаванні, што прад'яўляюцца да прадстаўляемых замежных дакументаў, неабходна ўдакладняць у раздзеле «Консульская служба Пасольства».

Пры адсутнасці ў асобы дакумента, які пацвярджае прыналежнасць да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, узнікненні сумненняў у сапраўднасці або абгрунтаванасці выдачы такога дакумента, а таксама пры абставінах, якія дазваляюць меркаваць наяўнасць альбо адсутнасць у асобы грамадзянства Рэспублікі Беларусь, органы дыпламатычнай службы праводзяць праверку прыналежнасці гэтай асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.


Заканадаўства ў сферы выдачы (абмену) пашпартоў, падаўжэння іх тэрміну дзеяння

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;
  • Пастанова Міністэрства замежных спраў ад 30.05.2011 №4 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку арганізацыі работы па аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь»;
  • Пастанова Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2008 № 24 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку арганізацыі работы па выдачы (абмене), уліку, канфіскацыі, захоўванні і знішчэнні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь»;
  • Пастанова Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 27.08.2012 № 13/284 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку арганізацыі работы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па абмене пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і часова знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь»