Аб сустрэчы Генеральнага консула Т.Харлап са Спецыяльным упаўнаважаным Міністэрства замежных спраў КНР у САР Макао

23 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Ганконгу Таццяны Харлап са Спецыяльным упаўнаважаным Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Макао (у рангу намесніка Міністра замежных спраў) Лю Сяньфа.